Гавары беларускаю.... - 2019
7 снежня 2019 года ў ДУА "Гімназія № 36 г. Гомеля" адбыўся традыцыйны штогадовы конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Удзельнікамі конкурса сталі вучні 9-11 класаў сярэдніх школ і гімназій г. Гомеля і Гомельскай вобласці. А ў журы былі запрошаны загадчык кафедры беларускай мовы к.ф.н. дацэнт А.М.Воінава, дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт А.М.Палуян, выкладчыкі кафедры беларускай мовы д.ф.н. прафесар В.А.Ляшчынская, к.ф.н. дацэнт З.У.Шведава, к.ф.н. дацэнт Л.М.Мінакова, к.ф.н. дацэнт С.А.Вяргеенка, к.ф.н. дацэнт К.Л.Хазанава, старшы выкладчык Н.М.Панкова.
Конкурс складаўся з 3 этапаў: мультымедыйнае эсэ, выступленне на прапанаваную тэму, водзыў на літаратурны твор.
Усе ўдзельнікі паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы, якія шануюць і паважаюць родную мову і культуру, захоўваюць традыцыі і ведаюць гісторыю роднага края.