Навукова-даследчы праект

НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ  ПРАЕКТ

“Бабуля казала так..” (лінгвістычнае даследаванне сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны)

Мэта: збор і навуковае даследаванне сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.

Задачы:

1) выяўленне лексіка-семантычных груп сямейна-абрадавых назваў;

2) вызначэнне лексіка-семантычных груп каляндарна-абрадавых намінацый;

3) складанне электроннага архіву сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.

Змест праекта

Традыцыйная матэрыяльная і духоўная культура беларусаў сведчыць аб самабытнасці і непаўторнасці нашага народа, і таму патрабуе асаблівай увагі і клопату. Набытак многіх пакаленняў, яна захавала народны вопыт на працягу ўсёй гісторыі, ашчадна зберагалася і перадавалася ад продкаў да нашчадкаў.

Зварот да народнай культуры ў наш прагматычны час мае выключнае значэнне для гуманізацыі грамадства, яго духоўнага развіцця, адраджэння многіх страчаных ім эстэтычных ідэалаў. Даследаванне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны беларускага народа асабліва важна для патрыятычнага выхавання моладзі, паколькі яно  павышае яе цікавасць да гісторыі роднага краю, фарміруе павагу і пашану да традыцыйнай культуры, павышае ўзровень нацыянальнай свядомасці.

Актуальнасць і неабходнасць вывучэння ў наш час традыцыйнай культуры абумоўлена многімі фактарамі:

па-першае, тым, што самабытная матэрыяльная і духоўная культура беларускага народа, як і іншых славянскіх народаў, яшчэ не вывучана ў поўным аб’ёме;

па-другое, каштоўнасці народнай культуры паступова страчваюцца пад уплывам фактараў часу, у працэсе ўрбанізацыі сельскага насельніцтва і ў выніку парушэння пераемнасці пакаленняў, калі новыя генерацыі не ў поўным аб’ёме валодаюць духоўнай спадчынай і народнымі традыцыямі;

па-трэцяе, многія этнакультурныя элементы – помнікі гісторыі і архітэктуры, традыцыйныя народныя рамёствы і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фальклорна-этнаграфічная спадчына, абрадавая культура, дыялектны лексічны фонд – паступова знікаюць у сувязі з адсяленнем значнай колькасці жыхароў Беларусі з Чарнобыльскай зоны.

Цікавасць да народнай культуры, яе вывучэнне павінны таксама супрацьстаяць разбурэнню традыцыйнай этнасацыяльнай структуры ўсходніх славян, парушэнню грамадска-сацыяльных і гісторыка-культурных сувязей славянскіх народаў. І ў той жа час вывучэнне розных аспектаў традыцыйнай культуры павінна садзейнічаць захаванню этнакультурнай самабытнасці народаў, што набывае асаблівую актуальнасць у сувязі з працэсамі глабалізацыі ў сучасным грамадстве. Таму можна сцвярджаць, што захаванне, зберажэнне і развіццё разнастайных формаў і традыцый народнай культуры – абавязак кожнага сумленнага грамадзяніна.

Важнейшай састаўной часткай духоўнай культуры нашага народа з’яўляецца яго мова, лексічная сістэма якой уключае разнастайныя паводле семантыкі, прадметна-паняційнай суаднесенасці, сферы выкарыстання, ступені актуальнасці, паходжання і тэрыторыі распаўсюджання намінатыўныя адзінкі.

Праект прадугледжвае збор фактычнага матэрыялу студэнтамі 2-3 курсаў. Фактычны матэрыял уключае сямейна-абрадавую і каляндарна-абрадавую лексіку Гомельшчыны падчас дыялекталагічных экспедыцый студэнтаў філалагічнага факультэта і выезду студэнтаў на канікулы ў родныя мясціны ў раёны Гомельскай вобласці. Сістэматызацыя і навуковае асэнсаванне сабранага фактычнага матэрыялу вядзе да падрыхтоўкі навуковых дакладаў, паведамленняў, тэзісаў да студэнцкіх навуковых канферэнцый. Яшчэ адным крокам ў стварэнні праекта з’яўляецца складанне электроннага архіву сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны, а таксама падрыхтоўка электронных прэзентацый сямейна-абрадавых і каляндарна-абрадавых мерапрыемстваў Гомельшчыны.

План рэалізацыі праекта:

Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Удзельнікі

Збор фактычнага матэрыялу, які ўключае сямейна-абрадавую і каляндарна-абрадавую лексіку, а таксама лексічныя адзінкі, звязаныя з архітэктурай, дойлідствам, будаўніцтвам, гаворак Гомельшчыны падчас дыялекталагічных экспедыцый студэнтаў філалагічнага факультэта па Гомельскай вобласці.

на працягу навучальнага года  падчас выезду ў родныя мясціны

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Сістэматызацыя і навуковае асэнсаванне сабранага фактычнага матэрыялу.

На працягу навучальнага года.

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Падрыхтоўка навуковых дакладаў, паведамленняў, тэзісаў да студэнцкіх навуковых канферэнцый.

На працягу навучальнага года.

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Пасяджэнне СНДЛ

Снежань 2017

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Студэнцкая навуковая канферэнцыя

Красавік 2018 г.

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Складанне электроннага архіву сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.

На працягу навучальнага года.

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Падрыхтоўка электронных прэзентацый сямейна-абрадавых і каляндарна-абрадавых мерапрыемстваў Гомельшчыны.

На працягу навучальнага года.

СНДЛ, студэнты 2-3 курсаў філалагічнага факультэта

Механізм рэалізацыі праекта:

- арганізацыя дыялекталагічных экспедыцый студэнтаў-даследчыкаў у населеныя пункты Гомельскай вобласці з мэтай збору і фіксацыі фактычнага матэрыялу па тэме праекта;

- навуковае асэнсаванне сабранага фактычнага матэрыялу;

- прэзентацыя сямейна-абрадавых і каляндарна-абрадавых мерапрыемстваў, а таксама спецыфічных адметнасцей народна-жыллёвага будаўніцтва Гомельшчыны на студэнцкіх навуковых канферэнцыях, на навуковых чытаннях, якія праводзяцца ў гімназіях г. Гомеля.

- праца па складанні электроннага архіву сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны.

Эфектыўнасць праекта, канечныя вынікі, якія мяркуюцца:

- падрыхтоўка дакладаў аб выніках навуковых даследаванняў на студэнцкіх навуковых канферэнцыях;

- падрыхтоўка матэрыялаў з вынікамі даследавання да друку ў навуковых выданнях краіны;

- стварэнне электроннага архіву сямейна-абрадавай і каляндарна-абрадавай лексікі Гомельшчыны;

- прэзентацыя сямейна-абрадавых і каляндарна-абрадавых мерапрыемстваў Гомельшчыны на студэнцкіх навуковых канферэнцыях, на навуковых чытаннях, якія праводзяцца ў гімназіях г. Гомеля.

Патэнцыялы развіцця праекта, яго доўгатэрміновасць

Традыцыйная матэрыяльная і духоўная культура беларусаў сведчыць аб самабытнасці і непаўторнасці нашага народа. Лексіка, якая ўяўляе сабой намінацыі сямейных і каляндарных абрадавых мерапрыемстваў беларусаў – гэта велізарная скарбонка для слоўніка беларускай літаратурнай мовы.

Набытак многіх пакаленняў, народная культура, а такім чынам і лексіка беларускіх гаворак, захавала вопыт народа на працягу ўсёй гісторыі, ашчадна зберагалася і перадавалася ад продкаў да нашчадкаў.

Навуковае асэнсаванне і электроннае фіксаванне ўказаных моўных адзінак паспрыяе патрыятычнаму выхаванню моладзі, будзе садзейнічаць гуманізацыі сучаснага беларускага грамадства.

 

2011 Навукова-даследчы праект. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates