Пошук 2022

29.10.2022 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. і дацэнтам кафедры рускай і сусветнай літаратуры Кастрыцай А.М. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 29 кастрычніка адбылося прадстаўленне і дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якія паказалі, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку. Была праведзена прафарыентацыйная гутарка з вучнямі. 

З.У. Шведава

 

IMG-a633760f93ff1a322b419898b8dbba16-V

 

IMG-40a131b12447ca0093685a7cf93e008d-V

 

IMG-8b79d7fba4aa6c605867c15b0df3d4c1-V

 

2011 Пошук 2022. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates