Дыялекталагічная практыка

Дыялекталагічная практыка студэнтаў філалагічнага факультэта – важная частка вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. З'яўляецца магчымасць непасрэдна сустрэцца з носьбітамі духоўнай і матэрыяльнай культуры Усходняга (Гомельскага) Палесся, замацаваць практычна атрыманыя тэарэтычныя веды, набыць навыкі збіральніцкай работы.

Запіс этнаграфічных матэрыялаў патрабуе сумленнасці і адказнасці ў час фіксацыі моўных з'яў, захавання асноўных патрабаванняў і прынцыпаў:

– абавязкова фіксаваць матэрыялы з захаваннем асаблівасцей мясцовай гаворкі;

– указваць пры кожнай адзінцы яе граматычныя паметы і лексічнае значэнне, прыводзіць ілюстрацыйны матэрыял;

– у кожным канкрэтным выпадку дакладна ўказваць пашпарт адзінкі: дзе запісана, ад каго запісана, год нараджэння інфарматара, кім запісана.

 

Узор афармлення сабраных матэрыялаў:

 Паска – булка, якую пякуць у суботу на пасхальную нядзелю. Пекць паску будзем, не кулічы. Запісана ў в. Церахоўка, Добрушскага р-на ад Варонінай Веры Іванаўны, 1953 г. студэнткамі Багдановіч В.В., Бодрыкавай Т.Я., Федаровіч Т.Л., Загальскай К.Ю.

 

Прыкладныя пытанні для дыялекталагічнай практыкі

  Каляндарна-абрадавая лексіка

 1. Як называюцца асноўныя праваслаўныя святы?

2. Як называюцца  святы, як іх адзначалі?

3. Як называюцца прысвяткі народнага каляндара (Дні святых)?

4. Як называецца перыяд перад або пасля свята?

5. Як называўся пост або яго пярэдадзень?

6. Як называюцца памінальныя дні?

7. Рытуальныя стравы.

8. Чым упрыгожвалі хату на святы?

9. Як называюцца абрадавыя дзеянні падчас свят, які іх змест?

10. Як называюць удзельнікаў абрадаў?

11. Як называюцца пачатак або заканчэнне земляробчых работ, якімі абрадавымі дзеяннямі яны суправаджаюцца?

 

Сямейна-абрадавая лексіка

 12. Як называюцца сямейныя абрады і якія яны маюць этапы, у чым іх змест, якімі дзеяннямі яны суправаджаюцца?

13. Як называўся этап, які суправаджаў нараджэнне дзіцяці?

14. Як называлася наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця?

15. Як называлася нараджэнне дзіцяці?

16. Як называюць жанчыну, якая нарадзіла?

17. Як называюць жанчыну, якая дапамагала прымаць роды?

18. Як называлася купанне дзіцяці, як яно праводзілася, якое значэнне яму надавалася?

19. Як называўся абрад хрышчэння дзіцяці?

20. Як называліся хросныя?

21. Як яны называліся ў адносінах да бацькоў?

22.Каго выбіралі кумам і кумою? Як яны рыхтаваліся да хрышчэння?

23. Як адзначалі дома хрэсьбіны? Якія рытуальныя стравы гатавалі?

24. Як назваліся этапы вясельнага абраду?

25. Як называўся і праходзіў абрад сватаўства?

26. Як называліся ўдзельнікі гэтага абраду?

27. Што гаварылі сваты? Што ім адказвалі? Хто мог быць сватам, сваццяй?

28. Як называўся апошні вечар перад вяселлем? Як яго праводзілі? Хто ў ім удзельнічаў?

29. Як упрыгожвалі абрадавае вясельнае дрэўца?

30. Калі праводзіўся выкуп нявесты і што ён уяўляў сабою?

31. Калі дзялілі каравай, хто яго дзяліў, якія словы пры гэтым гаварылі, які сэнс быў у гэтым? Хто пёк каравай?

32. Як называліся сябры маладых? Якая была іх роля на вяселлі?

33. Як называюцца рытуальныя прадметы ў вясельных абрадах, якое іх прызначэнне?

34. Як называўся чалавек, які памёр?

35. Як называлі жанчын, якія галасілі па пакойніку?

36. Што клалі ў труну?

37. На які дзень пасля смерці трэба было хаваць, чаму? Што рабілі, калі пакойнік начаваў дома?

38. Каго запрашалі на памінальны абед? Як называўся памінальны абед?

39. Якія рытуальныя стравы гатавалі на памінках: канон, боршч, кашу, пампушкі ....? Як іх гатавалі? Хто іх гатаваў? Які рытуальны сэнс укладваўся ў іх прыгатаванне?



2011 Дыялекталагічная практыка. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates