О кафедре



Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна. Зараз выкладчыцкі склад кафедры - гэта 18 чалавек, сярод якіх - 2 доктары філалагічных навук, прафесары і 14 кандыдатаў філалагічных навук.
Выкладчыкі кафедры здзяйсняюць навучальную дзейнасць на філалагічным факультэце для студэнтаў спецыяльнасцей "Беларуская фіалалогія" і "Руская філалогія", на гістарычным і юрыдычным факультэтах, а таксама на факультэце замежных моў.Штогод калектыў кафедры прымае актыўны ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні.

Кафедра беларускай мовы працуе ў адпаведнасці з сістэмай менеджмента якасці, паводле якой кожны супрацоўнік нясе персанальную адказнасць у межах сваё кампетэнцыі за якасць сваёй работы.Выкладчыкамі кафедры былі распрацаваны і ўключаны ў вучэбны працэс курсы лекцый па асноўных дысцыплінах кафедры, заснаваныя на перадавым педагагічным вопыце з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Штогод распрацоўваюцца дыдактычны матэрыял да практычных заняткаў, заданні для самастойнай і кантрольнай работ студэнтаў, складаюцца білеты да экзаменаў, заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта. Распрацаваны вучэбныя базавыя і рабочыя праграмы па дысцыплінах кафедры.

Акрамя традыцыйных філалагічных дысцыплін, супрацоўнікі кафедры беларускай мовы кожны вучэбны год распрацоўваюць і ўкараняюць у вучэбны працэс новыя дыцыпліны спецыялізацыі. Так, у 2011-2012 выкладчыкамі кафедры праводзяцца заняткі па спецыялізацыі "Камп'ютарная лінгвістыка", спецкурсах "Псіхалінгвістыка" і "Сацыялінгвістыка". Працягваецца выкладанне спецкурсаў па дысцыплінах спецыялізацыі "Літаратурная работа ў газетах і журналах".
Дарэчы, многія выпускнікі фіалагічнага факультэта, якія маюць спецыяльнасць "Беларуская філалогія" са спецыялізацыяй "Літаратурная работа ў газетах і журналах", працуюць у сродках мас-медыя Гомеля і Гомельскага рэгіёна.

Супрацоўнікі кафедры беларускай мовы займаюцца таксама выкананнем шматлікіх навукова-даследчых праектаў. Сфера навуковых інтарэсаў выкладчыкаў кафедры разнастайная. На кафедры адбываецца даследчая праца па распрацоўцы навуковых тэм: "Лексіка народнага побыту і гаспадаркі ў гаворках Гомельшчыны", "Народная прыродазнаўчая тэрміналогія", "Лексіка матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў ва ўсходнеславянскім кантэксце" (навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар Станкевіч А.ляксандра Аляксандраўна), "Фразеалагічная канцэптуалізацыя і катэгарызацыя свету беларусамі" (навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар Ляшчынская Вольга Аляксееўна).

На кафедры працуе навукова-метадычны семінар, у рабоце якога прымаюць актыўны ўдзел усе выкладчыкі кафдеры, рыхтуюць разнастайныя навуковыя даклады, удзельнічаюць ў абмеркаванні дакладаў, прачытаных членамі кафедры.

Кафедра беларускай мовы УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны" размяшчаецца ў корпусе № 1 універсітэта па адрасе: вуліца Сваецкая, 108, аўд. 2-22, тэлефон кафедры - 8 (0232) 602265.



Кафедра праводзіць экспертызу дысертацый, прадстаўленых на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Супрацоўнікі кафедры выступаюць апанентамі на абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый і іншых вну краіны.
На кафедры здзяйсняецца актыўная навуковая студэнцкая работа. Многія студэнты фіалалгічнага факультэта пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры прымаюць удзел ў студэнцкіх навуковых канферэнцыях. Штогод навуковыя работы студэнтаў падаюцца на конкурс студэнцкіх навуковых работ, які праводзіць Міністэрства адукацыі Рэсупблікі Беларусь.
Кафедра беларускай мовы рэгулярна становіцца арганізатарам міжнародных навуковых канферэнцый. Традыцыйнымі сталі канферэнцыі "Скарына і наш час" "Навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу", "Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час". Таксама супрацоўнікі кафедры прымаюць актыўны ўдзел у іншых міжнародных навуковых сустрэчах, якія праводзяцца ў вну нашай краіны і за яе межамі.

На кафедры рэгулярна рыхтуе да выхаду выпуск часопіса "Известия Гомельского государственного университета имени Ф.Скорины. Беларукая мова", дзе друкуюцца артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам беларускага і сусветнага мовазнаўства.
Выкладчыкі кафедры ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы адораных вучняў да абласной і рэспубліканскай алімпіяд.
Супрацоўнікі кафедры плённа займаюцца выхаваўчай работай. Штогод праводзіцца перспектыўнае і бягучае планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў студэнцкіх групах, распрацоўваюцца і праводзяцца інфармацыйныя і куратарскія гадзіны, прысвечаныя эканамічнаму, сацыяльна-палітычнаму і культурнаму жыццю Беларусі і замежжа. Праводзяцца гутаркі грамадзянска-патрыятычнай, гісторыка-краязнаўчай накіраванасці па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прававому забеспячэнню, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін, праводзіцца выпуск сценгазет і плакатаў.

У студэнцкіх групах праводзіцца абмеркаванне газетных і часопісных публікацый ідэалагічнай і ідэйна-палітычнгай тэматыкі. Студэнты інфармуюцца аб новых лінгвістычных публікацыях; робяцца індывідуальныя кансультацыі студэнтаў па пытаннях вучобы і дысцыпліны, па арганізацыі навуковай дзейнасці. Асаблівая ўвага пры гэтым звяртаецца на тлумачэнне, каменціраванне змен у правілах беларускай арфаграфіі.
Арганізоўваюцца наведванне студэнтамі тэатральных спектаклей і экспазіцый музеяў (Музея ваеннай гісторыі, Музея Францыска Скарыны, выставачнай залы УА "ГДУ імя Ф. Скарыны) і іх наступнае абмеркаванне на куратарскіх гадзінах. Сярод студэнтаў здзяйсняецца падпіска на рэспубліканскія газеты і часопісы.

Супрацоўнікі кафедры ўдзельнічаюць у правядзенні суботнікаў, што праводзяцца ў горадзе і ва ўніверсітэце, а таксама рэгулярна наведваюць інтэрнат, пакоі, дзе жывуць студэнты філалагічнага факультэта з мэтай азнаямлення з умовамі побыту студэнтаў, назірання за санітарным станам пакояў, праверкі захавання студэнтамі Правілаў унутранага распарадку інтэрната, назірання за ўмовамі падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх і практычных заняткаў, да заліковай і экзаменацыйнай сесіі.
Калектыў кафедры плённа працуе над папаўненнем вучэбна-метадычнай і навуковай бібліятэкі.

Так, за апошнія гады былі выдадзены наступныя падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі:

  • Станкевіч, А. А. Рыторыка: вучэб. дапам. / А. А. Станкевіч. - Мінск: РІВШ, 2010. - 316 с. - у вучэбным дапаможніку падаюцца гісторыя развіцця рыторыкі, асноўныя тэарэтычныя і практычныя звесткі з курса агульнай і прыватнай рыторыкі, разгядаецца структура рытарычнай дзейнасці, прыводзяцца звесткі пра важнейшыя вілды і жанры аратарскага маўлення; тэарэтычныя палажэнні курса ілюструюцца прыкладамі з гнавуковай, публіцыстычнай мі мастацкай літаратуры;
  • Бобрык, У. А. Беларуская дыялекталогія: заданні для выканання лабараторных работ для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" / У. А. Бобрык; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. - 39 с. - заданні для выканання лабараторных работ ахопліваюць асноўныя тэмы дыялекталогіі;
  • Буракова, М. У. Анамастыка, тэрміналогі і фразеалогія: вучэб-метад дапам. / М. У. Буракова, В. А Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2011. - 166 с. - у вучэбна-метадычным дапаможніку змяшчаюцца звесткі пра адзінкі трох розных раздзелаў навукі аб мове - анамастыкі, тэрміналогіі і фразеалогіі, пра іх сувязі, пра тое, што ўласныя імёны як адзінкі анамастыкі могуць ужывацца ў складзе тэрмінаў і фразеалагізмаў, тэрміны могуць пераходзіць у склад фразеалагізмаў, а таксама пра гісторыю ўзнікнення тэрмінаў многіх галін навукі і тэхнікі, якія абавязана сваім паходжаннем уласным імёнам, пра гісторыю, вытокі ўзнікнення фразеалагізмаў, якія ў сваім складзе маюць уласныя імёны ці ўтвораныя ад уласных імёнаў прыметнікі, а ў выніку раскрываецца тая інфармацыя, якую ўтрымліваюць, але "схавалі" тэрміны і фразеалагізмы, што звязаны паводле свайго ўтварэння з уласным іменем ці тэрмінам;
  • Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы. Маўленне: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2009. - 168 с. - у дапаможніку асвятляюцца пытанні тэорыі і практыкі развіцця маўлення - тэкст, яго прымкеты, чляненне, тыпы структуры тэксту, віды і сродкі сувязі, тэкстаўтваральная роля розных моўных адзінак, выпрацоўка навыкаў і ўменняў звязанага маўлення; усе палажэнні падмацаваны ўзорамі тэкстаў і іх аналізу;
  • Ляшчынская, Вольга. Выбраныя працы па методыцы выкладання беларускай мовы / Вольга Ляшчынская; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяр. ун-т імя Ф. Скарыны - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2011. - 172 с.- у зборнік уключаны асобныя артыкулы па пытаннях методыкі выкладання беларускай мовы, якія былі надрукаваны ў розны час і ў розных выданнях, але не страцілі актуальнасці і зараз;
  • Ляшчынская, В. А., Шведава З. У. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава.- Мінск: РІВШ, 2007. - 252 с. - у дапаможнік уключаны курс лекцый, матэрыялы для правядзення практычных заняткаў і падрыхтоўкі кантрольнай работы для студэнтаў вну, тэксты для кантролю ведаў, уменняў і навыкаў, тэматычна-дыферэнцыраваны спіс літаратуры па методыцы выкладання беларускай мовы.

Сярод навуковых выданняў выкладчыкаў кафедры неабходна адзначыць:

  • Багамольнікава, Н. А. Тапанімія Гомельшчыны: структурна-семантычная характарыстыка: манаграфія / Н. А Багамольнікава; навук. рэд. А. А. Станкевіч; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2008. - 242 с.;
  • Бароўская, Ірына. Пад зоркаю кахання і любові: творчыя партрэты майстроў беларускай песеннай лірыкі / Ірына Бароўская. - Мінск: Кнігазбор, 2008. -112 с.;
  • Ляшчынская, В. А. Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. - 312 с.;
  • Ляшчынская, В. А. Фразеалагічныя адзінкі ў мове Янкі Купалы / В. А. Ляшчынская. - Мінск: РІВШ, 2008. - 186 с.
2011 О кафедре. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates