Свята паэзіі
Выкладчыкі філалагічнага факультэта ўжо неаднаразова з’яўляліся членамі журы гарадскіх і абласных конкурсаў чытальнікаў, прысвечаных юбілеям беларускіх паэтаў.
11. кастрычніка 2014 года члены кафедры беларускай мовы Кузьміч Л.П. (старшыня журы), Багамольнікава Н.А., Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В. працавалі ў саставе журы абласнога паэтычнага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Свята паэзіі праходзіла ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія №36 імя Івана Мележа г.Гомеля”. Конкурс пакінуў добрае ўражанне, выкладчыкі былі ў захапленні ад артыстычных магчымасцей і аратарскага майстэрства ўдзельнікаў конкурсу. Хацелася б, каб такія мерапрыемствы абласнога ўзроўню праводзіліся часцей.