Вясёлае падарожжа ў краіну Морквы
Нягледзячы на халоднае надвор’е студэнтаў філалагічнага факультэта адправілі збіраць моркву. Мы, як сапраўдныя дзяўчынкі, апрануліся ў лепшае адзенне і апынуліся на полі, засеяным вялікай колькасцю морквы. Гэта было цяжка, але ж сапраўдныя мужчыны, якіх мы, на жаль, не ведаем, дапамаглі нам і насілі вельмі цяжкія і вялікія вёдры. шчыра вам дзякуем, хлопчыкі! Усё было даволі весела і радасна, але дазволілі нам узяць толькі па тры морквы. А мы ж узялі пакеты….
Засталіся галоднымі, але шлях дадому быў цудоўны – спявалі песні і ўсміхаліся ўсяму аўтобусу. (Пададзена ў аўтарскай рэдакцыі)
Дзяўчаты групы БФ-22