Святло Скарынавых iдэй
14 лістапада 2014 года кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф. Скарыны праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Святло Скарынавых ідэй”.
Канферэнцыя прысвечаецца прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі.
Праблемнае поле канферэнцыі
1. Асоба прафесара У.В.Анічэнкі і яго роля ў развіцці беларускай лінгвістыкі.
2. Эпоха і справы Скарыны.
3. Традыцыі Ф.Скарыны.
4. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
5. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
6. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
7. Беларуская лексікаграфія.
8. Актуальныя пытанні анамастыкі.
9. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
10. Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
11. Мова і сродкі масавай камунікацыі.
12. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
13. Стылістыка мастацкага слова.
14. Літаратуразнаўства.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія, англійская мовы.
Урачыстае адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 14 лістапада 2014 года ў 10 гадзін у чытальнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф. Скарыны (Гомель, вул. Савецкая, 104).
Падчас адкрыцця канферэнцыі плануецца ўрачыстая цырымонія перадачы факсімільных выданняў кніжнай спадчыны Францыска Скарыны ў дар Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Францыска Скарыны, у якой прыме ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск), кандыдат культуралогіі Аляксандр Аляксандравіч Суша.
Сардэчна запрашаем!!!!!