Міжнародная навуковая канферэнцыя “Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы”
24-25 лістапада 2014 года ў дзяржаўнай навуковай установе “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, філіяле “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Словаўтварэнне і іншыя ўзроўні беларускай літаратурнай мовы”.
Удзельнікі канферэнцыі, прадстаўнікі амаль з усіх вышэйшых навучальных і навуковых устаноў нашай краіны і замежжа, абмяняліся думкамі, падзяліліся напрацоўкамі ў галіне сучаснага словаўтварэння як беларускай мовы, так і іншых славянскіх моў, сувязей словаўтварэння з іншымі моўнымі ўзроўнямі, абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства і выкладання моў.
Ад Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны ў канферэнцыі прынялі ўдзел У. І. Коваль, загадчык кафежры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, доктар філалагічных навук, прафесар, які выступіў з дакладам “Бел. акуні вудзіць, рус. окуней ловить, укр. ловити окуні ‘дремать сидя’ в аспекте фразеобразования”, і В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы, якая выступіла з дакладам “Словаўтваральныя і фанетычныя сродкі стварэння эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі фразеалагізмаў”.
Падрыхтавала В.А. Ляшчынская, д.ф.н., праф. кафедры беларускай мовы