Прэзентацыя навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры ў калектыўнай манаграфіі “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні”
“Спадчына – песня матчына” (М. Скобла)
Духоўная культура нашага народа, – як слушна адзначыў Н. Гілевіч, – дзіўны свет дабра, праўды і справядлівасці, спагады і міласэрнасці, гасціннасці і зычлівасці.
Вучоныя нашага факультэта не адно дзесяцігоддзе ўдзельнічаюць у вывучэнні народнай культуры Гомельскага Палесся. Імі апублікаваны многія манаграфіі, слоўнікі, зборнікі, прысвечаныя рэгіянальнай тэматыцы. Прымаюць ўдзел нашы выкладчыкі і ў падрыхтоўцы калектыўных манаграфій па даследаванні духоўнай спадчыны нашага рэгіёна, работу над якой ўзначальвае прафесар В.С. Новак. У2014 г. апублікаваны чарговы фальклорна-этнаграфічны зборнік “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні. Народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна”, у якім змешчаны навуковыя артыкулы выкладчыкаў кафедры Багамольнікавай Н.А., Бобрыка У.А., Воінавай А.М., Станкевіч А.А.
У час сустрэчы са студэнтамі Ш курса філалагічнага факультэта адбылася прэзентацыя навуковых артыкулаў членаў кафедры, якія распавядалі пра важнасць вывучэння традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры для патрыятычнага выхавання моладзі, для павышэння цікавасці да гісторыі роднага краю, фарміравання павагі і пашаны да нашай духоўнай спадчыны, павышэння ўзроўню нацыянальнай свядомасці. Акрамя таго, падкрэслівалася аксіялагічна значная роля ў фарміраванні лексічнай сістэмы народна-дыялектнай мовы абрадавых і анамастычных назваў, якія і даследаваліся аўтарамі прэзентацыі. Студэнты з цікавасцю ўспрымалі інфармацыю.
Кнігі, у якіх змешчаны артыкулы членаў кафедры.
Фальклорна-этнаграфічны зборнік “Жыцця палескага бяздонныя глыбіні. Народная духоўная культура Петрыкаўскага раёна”.
Студэнты ўважліва слухаюць
Воінава А.М. прадстаўляе артыкул “Лексіка радзіннай абраднасці ў Петрыкаўскіх гаворках”
Багамольнікава Н.А. прэзентуе свой артыкул “Уназвах рэк, мястэчак гучыць душа малой радзімы”
Станкевіч А.А. прэзентуе артыкул “Лексіка вясельнай абраднасці Петрыкаўскага раёна”