VІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Скарына i наш час"
У пятніцу, 6 лістапада 2015 года, кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” і Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Францыска Скарыны праводзяць VІ Міжнародную навуковую канферэнцыю “Скарына і наш час”.
У канферэнцыі прымаюць удзел навукоўцы, даследчыкі, выкладчыкі, у сферы навуковых інтарэсаў якіх – гісторыя славянскіх народаў і моў, славянскія мовы і літаратуры, фальклор, міжмоўная камунікацыя.
Плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў сучаснай філалогіі, сярод якіх: эпоха і справы Францыска Скарыны, традыцыі Францыска Скарыны, нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе, праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы, беларуская лексікаграфія, актуальныя пытанні анамастыкі, моўныя кантакты, дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі, мова і сродкі масавай камунікацыі, пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту, стылістыка мастацкага слова, праблемы літаратуразнаўства, фальклор і мастацтва.
Распачнецца навуковы форум з пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца ў 10 гадзін 6 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса нашай вну (Гомель, вул. Савецкая, 104, 2 паверх).
Адкрывае канферэнцыю першы прарэктар установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” к. фіз.-мат. н., дацэнт Хахомаў Сяргей Анатольевіч.
У пленарным пасяджэнні адбудуцца навуковыя выступленні:
“Скарынаўскія юбілеі”: ад першага да апошняга – Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (г. Мінск), кандыдат культуралогіі;
Поэтические фигуры в переводах Франциска Скорины на примере Быт. 2:23, как ориентир на высокую культуру эпохи Средневековья –Богданенков Александр Сергеевич, магистр богословия, пастор церкви, Республиканское Религиозное Объединение “Церковь Христиан Адвентистов Седьмого Дня в Республике Беларусь”;
Структура обряда погребения на территории Брянско-Гомельского пограничья – Стародубец Светлана Николаевна, д. филол. н., профессор кафедры социально-экономических и гуманитарных дисциплин филиала БрянскогогосударственногоуниверситетаимениакадемикаИ. Г. Петровскоговг. Новозыбков(г. Новозыбков,Россия);
Символьна мова українських і білоруських народних пісень – Якаўлева Вольга Васільеўна, д. філол. наук, дацэнт каферы агульнага і славянкага мовазнаўства Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І. І. Мечнікава (г. Адэса, Украіна);
Канцэптуалізацыя паняцця дом у беларускамоўнай публіцыстыцы –Казлоўская-Дода Ядвіга Генадзьеўна, к. гум. н., ад’юнкт Універсітэта ім. Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне (г. Люблін, Польшча);
Аб унутранай форме адной этнафраземы інтэрфеміннага выкарыстання – Коваль Уладзімір Іванавіч, д. філал. н., прафесар, заг. кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства ўстановы адукацыі “ГДУ ім. Ф. Скарыны” (г. Гомель);
Дзверы – сімвальны кампанент фразеалагізмаў архітэктурна-домаўладкавальнага кода культуры – Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д. філал. н., прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі “ГДУ ім. Ф. Скарыны” (г. Гомель).
У другой палове дня канферэнцыя перамяшчаецца з галоўнага корпуса ў корпус № 1 (Гомель, вул. Савецкая, 108), дзе будуць праходзіць пасяжэнні навуковых секцый.
Запланавана 7 секцый паводле накірункаў навуковых даследаванняў удзельнікаў мерапрыемства:
эпоха, справы, традыцыі Францыска Скарыны;
народныя звычаі і абрады, мова фальклора;
гісторыя мовы, дыялекталогія, тапаніміка;
стылістыка мастацкага і публіцыстычнага слова;
лексікалогія, фразеалогія, граматыка тэксту, камунікацыя, сацыялінгвістыка;
літаратуразнаўства.
Шчыра запрашаем усіх аматараў мовы, літаратуры, культуры, гісторыі, фальклору.
Падрабязна з праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут
<!--[endif]-->