V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”

       20 мая 2016 года на філалагічным факультэце ГДУ імя  Ф.  Скарыны прайшла V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”. Пленарнае пасяджэнне адкрыў член-карэспандэнт НАН Беларусі доктар хімічных навук прафесар А.У. Рагачоў. З дакладамі на ім выступілі Святлана Леанідаўна Махоўская, кандыдат гістарычных навук, загадчык Музея-архіва народнай культуры Украінскага Палесся; Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; Аляксандр Сяргеевіч Багданенкаў, магістр багаслоўства, пастар царквы; Шарова Таццяна Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага; Аляксандр Аляксандравіч Васяновіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага навуковага цэнтра абароны культурнай спадчыны ад тэхнагенных катастроф; Вольга Аляксееўна Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; Васіль Васільевіч Шур, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. Пасля перапынку на абед удзельнікі канферэнцыі наведалі Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый. Выступленні навукоўцаў на пленарным і секцыйных пасяджэннях былі прысвечаны даследаванню гісторыі і культуры Усходняга Палесся, народных звычаяў і абрадаў беларусаў і ўкраінцаў, актуальным праблемам літаратуразнаўства, лексікалогіі і лексікаграфіі, парэміялогіі, анамастыкі, дыялекталогіі, стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага слова.      






2011 V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates