Дзень славянскай пісьменнасці і культуры
24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям. Спадчына славянскіх асветнікаў аказала вялікі ўплыў на развіццё і фарміраванне культуры славянскіх народаў.
На нашых землях Дзень славянскай пісьменнасці і культуры ўпершыню адзначаўся ў1863 г. у сувязі са стагоддзем стварэння славянскай азбукі. Потым на доўгі час пра свята неапраўдана забылі, але зноў пачалі святкаваць ў 1986 годзе. На сёняшні дзень ў Беларусі свята адзначаецца як Царквой, так і шырокай грамадскасцю.
З нагоды свята на філалагічным факультэце студэнты 3 і 1 курсаў арганізавалі конкурс чытальнікаў. Вядучай мерапрыемства была студэнтка 3 курса Алена Шукаловіч. Студэнты чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, таксама гучалі вершы ўласнага сачынення.
Выкадчык кафедры беларускай мовы Л. П. Кузьміч правёў віктарыну, у якой былі прапанаваны пытанні, звязаныя са з’явамі мовы, культуры і літаратуры. Узгадалі пра першы кніжны помнік пісьменнства – Тураўскае евангелле, пра значэнне і паходжанне некаторых беларускіх слоў, пра гісторыю беларускіх гарадоў і шмат чаго іншага цікавага і пазнавальнага. Усё гэта, безумоўна, выклікала вялікі інтарэс ў студэнтаў. Кожны прыкладаў усе сілы, каб ўзгадаць важныя даты і падзееі.
Па выніках конкурса студэнтка 3 курса Алена Шукаловіч і студэнтка 1 курса Яна Кухарава былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Верш беларускага паэта”, студэнтка 1 курса Кацярына Мінава атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Аўтарскі верш”, па выніках віктарыны быў ўзнагароджаны студэнт 3 курса Аляксей Сазонаў.
Усе прысутнічыя атрымалі асалоду ад створанай студэнтамі паэтычнай атмасферы, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, на якой праверылі свае веды на валоданне звесткамі з гісторыі краіны, мовы і культуры народа.
Студэнткі 3 курса,
Барсукова Наталля,
Шукаловіч Алена