Дзень роднай мовы
21 лютага 2017 года
ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны
запрашае ўсіх прыняць удзел у акцыі
“Мова мая, я з табою ў жыцці шчасце маю…”,
у межах якой праводзіцца ўсеагульны дыктант.
Чакаем вас 21.02.2017 у 12:00, корпус 1, аўд. 2-6
на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны
Дзень роднай мовы
21 лютага 2017 года
ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны
запрашае ўсіх прыняць удзел у флэш-мобе
“Гавары са мной па-беларуску”.
Гарадскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў
“Мая родная мова”
У рамках Дня роднай мовы аб’яўляецца гарадскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Мая родная мова”.
Работы на конкурс прымаюцца да 20.03.2017 у намінацыях:
- “Мова маці маёй – беларуская мова”;
- “У справах цудоўных вялікага сына – святло старажытнай адметнай краіны” (постаць Ф. Скарыны ў беларускай культуры);
- Твая пачэсная справа – жыццё адкрываць другому” (пра людзей, што аказалі ўплыў на развіццё Вашай асобы)
у наступных жанрах і формах літаратурнай творчасці:
- Паэзія – балада, песня, байка, санет, верш, верш у прозе, цыкл вершаў;
- Проза – навэла, мініяцюра, кароткая аповесць, казка, апавяданне, урывак з аповесці;
- Публіцыстыка – эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог і інш.
У конкурсе прымаюць удзел студэнты дзённай і завочнай форм навучання – індывідуальныя аўтары і аўтарскія калектывы, творчыя аб’яднанні.
Патрабаванні да афармлення конкурсных работ.
1. Конкурсная праца выконваецца на беларускай / рускай мове і падпісваецца аўтарам.
2. Тэкст конкурснай работы размяшчаецца на адным баку аркуша фармату А-4:
- шрыфт Times New Roman, памер – 14 пт. праз 1,5 інтэрвал;
- палі –2,5 смз усіх бакоў;
- водступ –1 см;
- аб’ём – да 10 старонак.
3. Назва працы – вялікімі літарамі, паўтлустым шрыфтам, па цэнтры.
Конкурсныя работы высылаюцца ў электронным выглядзе на адрас – belchair*gsu.by.
Конкурс чытальнікаў, прысвечаны
Дню роднай мовы
Конкурс адбудзецца 20.02.2017 у 10:00, корпус 1, ауд. 2-1
Мэты і задачы конкурса:
- папулярызацыя твораў беларускай класічнай і сучаснай айчыннай паэзіі і прозы;
- выяўленне і падтрымка таленавітых выканаўцаў, што валодаюць жанрам мастацкага слова;
- знаёмства з літаратурнай спадчынай Беларусі, што адлюстроўвае багацце беларускай мовы.
Намінацыі:
- паэзія;
- проза;
- тэатральныя рэпрызы.
Удзельнікі конкурса – студэнты дзённай і завочнай форм навучання ВНУ г. Гомеля.
Умовы: выканаўцы прадстаўляюць закончаны фрагмент любога твора літаратурнага жанру, які адпавядае тэматыцы конкурса.
Пераможцы будуць узнагароджаны граматамі.
Запрашаем усіх жадаючых!