Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы студэнтамі філалагічнага факультэта былі праведзены мерапрыемствы ў 5 і 8 класах сярэдняй школы №57. У 8 класе адказнымі за правядзенне “Сваёй гульні” былі: Сазонаў Аляксей, Афанасенка Вольга і Калешка Святлана. У 5 класе брэйн-рынг “Матчына мова” ўзначальвалі: Поляк Вольга, Савянкова Маргарыта і Маісеева Марыя. Пераможцам былі раздадзены прызы ў выглядзе цукерак і дадатковых балаў да адзнак. Вучні актыўна змагаліся за права звацца лепшымі.








2011 Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates