“Полацкія чытанні – 2017”


Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі д.ф.н., прафесар  В.С. Новак прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Полацкія чытанні – 2017”, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, дзе выступіла з дакладам “Фальклорна-міфалагічная спадчына Полаччыны (паводле матэрыялаў палявой экспедыцыі 2017 года)” на секцыі “Гісторыя, культура, мова і літаратура ў сістэме нацыянальных духоўных каштоўнасцей Полаччыны”.

 Падчас выступлення В.С. Новак прыводзіла цікавыя прыклады з фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Гомельшчыны для параўнання з абрадамі і звычаямі Полацкай зямлі.

 

 

2011 “Полацкія чытанні – 2017”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates