Таямнічымі сцежкамі кахання



15 верасня ў абласной бібліятэцы святкаваўся Дзень Бібліятэк і таму традыцыйна праводзілася Бібліяноч. Студэнтам філалагічнага і біялагічнага факультэтаў пашчасціла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. З вялікім натхненнем яны прадэманстравалі сваё сценічнае майстэрства, прапанаваўшы гледачам асобныя фрагменты беларускага вяселля. Вядучыя імкнуліся пазнаміць прысутных з рэгіянальна-лакальнымі асаблівасцямі вясельнай абраднасці Гомельшчыны. З цікавасцю ўспрымаліся і “Рада ў хаце жаніха” і “Сватанне”, і “Каравальны абрад”, падрыхтаваныя студэнтамі наша ўніверсітэта пад кіраўніцтвам д.ф.н.,прафесара В.С. Новак, к.ф.н., дацэнта А.А. Кастрыцы.

 





























 

 

2011 Таямнічымі сцежкамі кахання. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates