Пашыранае пасяджэнне Каардынацыйнага савета
28 верасня 2017 года намеснік загадчыка кафедры па выхаваўчай рабоце Панкова Н.М. прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні Каардынацыйнага савета, на якім разглядаліся пытанні, звязаныя з абавязковай дакументацыяй па выхаваўчай рабоце на факультэце і кафедрах, а таксама з увядзеннем электроннага журнала груп. Асобным пытаннем было абмеркаванне мер па прафілактыцы тэрарызму і экстрэмізму сярод моладзі.