Абласны этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску"
23 снежня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа» адбыўся Абласны этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф. Скарыны ЕА. Кастрыца, С.А. Вяргеенка і Н.М. Панкова прысутнічалі ў якасці членаў журы конкурса.
На першым этапе канкурсанты прадстаўлялі прэзентацыі, другі этап уключаў вуснае паведамленне з папярэдняй падрыхтоўкай, у фінале вучні выказваліся на прапанаваную тэму без папярэдняй падрыхтоўкі.
Усе фіналісты адрымалі граматы і віншаванні настаўнікаў і членаў журы.