Да Міжнароднага Дня роднай мовы



21 лютага 2018г. выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі  Вяргеенка Святлана Анатольеўна  і Панкова Наталля Міхайлаўна арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў  (спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”). Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства  ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова.  Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад  мерапрыемства.

 








2011 Да Міжнароднага Дня роднай мовы. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates