Навуковая канферэнцыя

14 красавіка на філалагічным факультэце адбылася чарговая студэнцкая навуковая канферэнцыя. На пасяджэнні секцыі “Фалькларыстыка” выступілі студэнты 1–5 курсаў філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў. Праблематыка студэнцкіх дакладаў, якія былі падрыхтаваны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, была звязана з праблемамі даследавання замоў, каляндарнай і сямейна-абрадавай паэзіі, дзіцячага фальклору, малых фальклорных жанраў, народнай міфалогіі. 



2011 Навуковая канферэнцыя. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates