Cтудэнцкая навуковая канферэнцыя LV 2026

22 красавіка 2026 года была праведзена секцыя «Фалькларыстыка», кіравалі якой д.ф.н., прафесар В. С. Новак, студэнт групы БФ-11 філалагічнага факультэта Арцём Ганчарэнка. Сакратаром пасяджэння секцыі была абрана Кавалёва Аляксандра. У пасяджэнні секцыі прынялі ўдзел 11 чалавек. Тэматыка дакладаў была звязана з даследаваннем традыцыйнай духоўнай культуры Гомельшчыны, у прыватнасці, вясельнай і радзінна-хрэсьбіннай абраднасці, пахавальнай абраднасці, веснавой і купальскай абраднасці, прыпевак, варажбы, прыкмет і павер’яў і інш. Разам са студэнтамі групы БФ-11 выступалі на пасяджэнні секцыі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія», а таксама студэнтка факультэта замежных моў Соф’я Сахранная.

Секцыйнае пасяджэнне кафедры беларускай мовы LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі"

16 красавіка 2026 адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы ". 

Старшыня секцыі - к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. Сакратар секцыі - Драздова В.

На пасяджэнні выступілі з дакладамі студэнты філалагічнага факультэта дзеннай і завочнай формаў навучання.

Падрыхтаваныя студэнтамі даклады ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў.

Подробнее: Секцыйнае пасяджэнне кафедры беларускай мовы LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя...

В Гомеле говорили о языке, науке и будущем

В Год белорусской женщины Центральная городская библиотека имени А. И. Герцена реализует проект «Женщины города», призванный подчеркнуть роль женщин в обществе и показать их вклад в развитие различных сфер жизни. 

Приглашенной гостьей стала доктор филологических наук, профессор кафедры белорусского языка Ольга Лещинская


Маладыя крочаць у навуку

21 сакавіка 2026 года ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” адбылася чарговая штогодняя канферэнцыя “Свабодны выбар”, якая аб’яднала вучняў розных школ і гімназій.

Сярод розных прадметных секцый працавала і секцыя № 2 “Спадчына” (беларуская мовы і літаратура), якая аб’яднала вучняў 5 і 8-11 класаў. У журы выдзеленай секцыі на канферэнцыі працавалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы – прафесар В. А. Ляшчынская і дацэнт С. А. Вяргеенка.

На пасяджэнні секцыі было прадстаўлена 14 дакладаў рознай тэматыкі. Кожнае выступленне ўдзельнікаў суправаджалася прэзентацыяй і прадстаўленнем у папяровым фармаце, аформленым па ўсіх правілах навуковых работ.

Вучняў цікавілі пытанні тэрміналогіі, фразеалогіі, парэміялогіі, лексікі беларускай мовы, маўленчага этыкету беларусаў у мінулым і сёння, вобразна-выяўленчыя сродкі ў творах мастакоў беларускага слова, якімі былі абраны землякі, нараджэнцы Гомельшчыны – Міхась Башлыкоў, Ганна Атрошчанка і інш.

Выступленні паказалі даволі высокі ўзровень падрыхтаванасці навуковых прац, валодання беларускай мовай, сапраўднай зацікаўленасці да пытанняў беларускай мовы. Асабліва ўразіў удзел у рабоце канферэнцыі і падрыхтаваны даклад вучаніцы 5 класа СШ № 66 г. Гомеля Вегера Арыны, якая, зразумела, з дапамогай свайго настаўніка дала ацэнку фразеалагізмам у казцы У. Караткевіча “Нямоглы бацька”.

Канферэнцыя паказала, што школа закладвае падмурак-цікавасць да творчасці, да навуковай работы. Навуковая змена расце.

Сохраняя память: блокадный Ленинград

21 октября студенты филологического факультета Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины посетили выставку «Ленинградские карточки. Беларусь помнит» в Гомельском доме профсоюзов. Экспозиция выставки, организованная российским бизнесменом и общественным деятелем Алексеем Семенцовым, попала в Беларусь благодаря руководителю благотворительного фонда Алексею Талаю.

В экспозицию вошли продовольственные карточки, фотографии и другие экспонаты, которые стали свидетелями страшных 872 дней блокады города-героя Ленинграда.

Экскурсовод выставки, студент Гомельского железнодорожного колледжа Артём Сергеевич Волов, сумел показать жизнь ленинградцев в годы Великой Отечественной войны, которые, несмотря на голод и холод, выстояли, нашли силы и мужество преодолеть все ужасы блокады. Рассказ экскурсовода был не только информативным, но и очень эмоциональным. Молодой человек с увлечением рассказывал посетителям о исторических экспонатах, фотографиях и документах, показывал значимость каждого элемента выставки и делился своими размышлениями о мире в будущем.

Эта выставка стала напоминанием о героическом прошлом и вызовом для молодого поколения ценить и охранять достигнутое мирное будущее. Благодаря таким инициативам память о Великой Отечественной войне передается дальше, вдохновляя новых защитников мира.

Подкатегории

2011 СНИЛ факультета. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates