Дыялогавая пляцоўка “У вас мы вучымся цяплу і мудрасці душы”
- Подробности
- Просмотров: 16
Дзявятага кастрычніка бягучага года ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Светлагорска прайшла дыялогавая пляцоўка “У вас мы вучымся цяплу і мудрасці душы”, дзе адбылася прэзентацыя кнігі “Светлыя далі роднага краю: народная духоўная культура Светлагорскага раёна”. Па запрашэнні дырэктара бібліятэкі В. С. Бусел удзел у названым мерапрыемстве прынялі В. С. Новак, доктар філалагічных навук, прафесар, і А. Д. Дакукін, выкладчык гімназіі 56.
Зборнік “Светлыя далі роднага краю” з’яўляецца чарговым выданнем серыі “Мая малая Радзіма” і адлюстроўвае інфармацыю пра мясцовую гісторыка-культурную спадчыну, фальклорна-этнаграфічныя звесткі, характарызуе моўнае багацце раёна і падае шматлікія краязнаўчыя матэрыялы.
Зборам і сістэматызацыяй дадзеных займаўся калектыў выкладчыкаў філалагічнага факультэта, супрацоўнікі ДУК “Светлагорская раённая сетка бібліятэк”, устаноў культуры Светлагоршчыны, газет “Светлагорскія навіны” і “Гомельская праўда” і інш.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Л. Ф. Вялічка, спецыялісты сеткі бібліятэк, журналісты, студэнцкая і працоўная моладзь, а таксама аматары традыцыйнай культуры.
Л. Ф. Вялічка падкрэсліла важнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны і заахвоціла часцей звяртацца да каштоўных набыткаў народа, якія застаюцца актуальнымі і ў наш час. В. С. Новак распавяла прысутным пра дзейнасць Навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры факультэце, асаблівасці збору фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу і падзялілася найбольш цікавымі прыкладамі фальклорных звестак, змешчаных у кнізе. А. Д. Дакукін паведаміў аб адметнасцях бытавання фальклору ў сучасных гарадскіх умовах і акрэсліў сферу практычнага прымянення матэрыялаў кнігі. Аўдыторыя з прыязнасцю і ўдзячнасцю слухала, задавала шматлікія пытанні. На дыялогавай пляцоўцы прагучала таксама прапанова да выкдадчыкаў факультэта прыняць удзел у падрыхтоўцы адмысловага зборніка, прысвечанага 65-годдзю Светлагорска, якое будзе адзначацца ўлетку наступнага года.
Багата ілюстраванае і змястоўнае выданне можна назваць сапраўдным падарункам для жыхароў горада і раёна. Ва ўступным слове прарэктар па навуковай рабоце УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” Д. Л. Каваленка адзначыў, што назва кнігі абумоўлена любоўю светлагорцаў да традыцый малой радзімы, павагай да мінулага, уменнем шанаваць набыткі продкаў. Сапраўды незгасальным унутраным святлом народнага мыслення напоўнены старонкі кнігі, прысвечаныя абрадам і звычаям, песням, прыкметам, павер'ям і іншым фальклорным жанрам. Гэтая своеасаблівая энцыклапедыя народнай мудрасці з’яўляецца выдатнай крыніцай фарміравання высокіх грамадзянскіх пачуццяў, выхавання любові і павагі да свайго народа, традыцый роднага краю.
Летели качели
- Подробности
- Просмотров: 932
03.04.18 преподаватели кафедры белорусской культуры и фольклористики для студентов разных специальностей организовали поход в Молодёжный театр. Вниманию зрителей была представлена пьеса К. Стешика «Летели качели». Постановка, несомненно, произвела глубокое впечатление и заставила задуматься о месте человека в мире, о значении и ценности человеческой жизни.
Весенняя неделя добра
- Подробности
- Просмотров: 984
В рамках акции «Весенняя неделя добра» студенты и преподаватели филологического факультета приняли участие в сборе канцелярских принадлежностей, книг, игрушек, вещей, которые впоследствии будут переданы по адресам помощи. Лейтмотивом мероприятия стал тезис: «Кто, если не ты! Делай добро сегодня!». Хочется отметить, что добрые поступки делают нас лучше, душу - чище, мысли - светлее.
Заместитель декана филологического факультета по ВР
Е.А.Кастрица
Наведванне выставачнай залы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”
- Подробности
- Просмотров: 983
25 красавіка студэнты-філолагі і выкладчыкі філіяла УА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай наведалі выставачную залу УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”, музей-лабараторыю Францыска Скарыны, а таксама пазнаёміліся з музейнай экспазіцыяй, прысвечанымі гісторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лекцыя “Культура еўрапейскага Сярэднявечча”
- Подробности
- Просмотров: 1001
23 красавіка дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Алена Аляксандраўна Кастрыца прачытала лекцыю “Культура еўрапейскага Сярэднявечча” для студэнтаў-філолагаў УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” і філіяла УА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве. Паколькі лекцыя насіла інтэрактыўны характар, студэнты прынялі атыўны ўдзел у абмеркаванні асноўных пытанняў.
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 38
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 7
-
Воспитательная работа
- Кол-во материалов:
- 287