Да юбілею І.П.Мележа
У Гомельскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі падвялі вынікі адкрытага абласнога літаратурнага конкурсу “Белыя вішні і яблыні”, прысвечанага 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. На конкурс было даслана больш 100 кароткіх апавяданняў практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Сярод фіналістаў конкурсу сярод школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў ВНУ, якія атрымалі заахвочвальныя дыпломы, студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны:
Алдакушкіна Ніна,
Ніцыеўская Катрын.