Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую працу
З 15 сакавіка па 15 мая 2021 года на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імія Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу.
Прыняць удзел у Міжнародным студэнцкім конкурсе на лепшую навуковую работу мелі магчымасць студэнты і магістранты, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, тэорыі і практыкі перакладу, этнаграфіі, краязнаўства.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаліся навуковыя рабты студэнтаў і магістрантаў, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства, фальклору, этнаграфіі, краязнаўства тэорыі і практыкі перакладу.
У конкурсе прынялі ўдзел каля 50 студэнтаў імагістрантаў з многіх вну Беларусі, Расіі і Украіны.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікат аб удзеле ў Міжнародным студэнцкім конкурсе на лепшую навуковую працу.
Зараз журы конкурсу падводзіць канчатковыя вынікі.
Работы ацэньваюцца па трох накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.
Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы, атрымалдьнік 1, 2, 3 месцаў, а таксама асобныя работы будуць адзначаны граматамі аргкамітэта.
Аўтараў лепшых работ аргкамітіэт конкурсу запрашае апублікаваць вынікіх сваіх навуковых даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў "Актуальныя пытанні філалогіі".
Вынікі конкурсу будуць размешчаны на электронным рэсурсе філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.
Сачыце за нашымі навінамі.