Знаёмімся з удзельнікамі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу: Таццяна Пімінёнкава

IMG-20210519-092246

 

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта (група БФ-21) ГДУ імя Ф. Скарыны Таццяна Пімінёнкава стала пераможцам у накірунку Фальклор і этнаграфія.

Навуковая работа Таццяны "КАЛЯДНА-НАВАГОДНІЯ АБРАДЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ (НА АСНОВЕ ФАЛЬКЛОРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ВЁСАК АЛЯКСЕЕЎКА І  КРЫЎЧА БРАГІНСКАГА РАЁНА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ)" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.

Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Валянціна Станіславаўна Новак

Навуковае вывучэнне фальклору родных мясцін не ўпершыню прыцягвае ўвагу Таццяны. Яна з'яўляецца аўтарам некалькіх работ, прысвечаных духоўнай культуры малой радзімы і пастаянным удзельнікам Рэспубліканскіх і Міжнародных навуковых канферэнцый.

Разам з тым Таццяна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. З'яўляецца старастай групы і прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія ладзяцца на факультэце.

Жадаем Таццяне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!

IMG-20210519-092236

 

IMG-20210519-092245

 

IMG-20210519-092246

 

 

 

 

2011 Знаёмімся з удзельнікамі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу: Таццяна Пімінёнкава. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates