Дыплом Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2020 года за работу І катэгорыі: Дакукін Алесь Дзмітрыевіч
Удзельнікі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2020 года, якія прадставілі філалагічны факультэт, атрымалі дыпломы.
Дыплом за работу I катэгорыі атрымаў Дакукін Алесь Дзмітрыевіч з работай “Філасофская скіраванасць твораў Алеся Разанава”.
Навуковы кіраўнік - Мельнікава Анжэла Мікалаеўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры, прафесар.
Зараз Алесь Дзмітрыевіч Дакукін з'яўляецца аспірантам ГДУ імя Ф.Скарыны.