LI студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» Пленарнае пасяджэнне

11 красавіка 2022 года адбылося адкрыцце LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" і Тыдня філалагічнага факультэта.

Пленарнае пасяджэнне L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27. Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2021, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2022 годзе. Кацярына Львоўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.  

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў пажадалі студэнтам загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства доктар філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Нічыпорчык, а таксама прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук Вольга Аляксееўна Ляшчынская.

На пасяджэнні прагучалі навуковыя выступленні:

Масанавец Людміла Аляксандраўна, студэнтка 1 курса, група БЗА-11. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы. Тэма даклада: “Развіццё і станаўленне беларускай фразеалогіі”.

Копнинова Анастасия Игоревна, студентка 2 курса, група РФ-21. Научный руководитель Гречаникова Евгения Леонидовна, старший преподаватель кафедры русской и мировой литературы. Тема доклада: «Двадцать сонетов к Марии Стюарт» И. Бродского: к вопросу о трансформации жанра»

Расол Виктория Сергеевна, студентка 2 курса, группа РФ-21. Научный руководитель Кастрица Елена Александровна, к.ф.н. доцент, доцент кафедры русской и мировой литературы. Тема доклада: «Роман В. Набокова «Ада, или Радости страсти»»

Дементьева Дарья Александровна, студентка 3 курса, группа РФ-31. Научный руководитель Холявко Елена Ивановна, к.ф.н. доцент, доцент кафедры русского, общего и славянского языкознания. Тема доклада «Истоки семантики слова учитель».

Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, к.ф.н. дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Тэма даклада: “Феномен страху як філасофская катэгорыя ў асэнсаванні сучасных беларускіх празаікаў (на прыкладзе творчасці Ю. Станкевіча і А. Глобуса)”.

Лобанович Анастасия Витальевна, магистрант 2 года обучения. Научный руководитель Рогалев Александр Федорович, д.ф.н. профессор, профессор кафедры русского, общего и славянского языкознания. Тема доклада «Закономерности номинации торговых объектов г. Гомеля».

У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2022 года.

 

IMG-20220411-123341

 

IMG-20220411-123343

 

IMG-20220411-123422

 

IMG-20220411-123426

 

IMG-20220411-123540

 

IMG-20220411-123555

 

IMG-20220411-123606

 

IMG-20220411-123752

 

IMG-20220411-123938

 

IMG-20220411-124154

 

IMG-20220411-124329

 

IMG-20220411-124336

 

IMG-20220411-124756

 

IMG-20220411-124757

 

IMG-20220411-130703

 

IMG-20220411-130705

 

IMG-20220411-131859

v IMG-20220411-131902

 

IMG-20220411-133047

 

 

 

IMG-20220411-134515

 

IMG-20220411-134535

 

 

 

IMG-20220411-135037

 

IMG-20220411-135040

2011 LI студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» Пленарнае пасяджэнне. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates