XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу

3

У 2022 годзе XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ праходзіць у два этапы.

На першым этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаны камісіяй ГДУ імя Ф.Скарыны. 

Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаны пераможцы першага этапа конкурсу. Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года конкурсу былі рэкамендаваны 6 работ:


1 Асёнчыкава-Бірукова Ангеліна Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. Работа “Вербализация эмоциональных концептов в художественной картине мира Ду Фу и Ли Цинчжао и особенности их перевода на русский язык”. Навуковы кіраўнік Коваль Уладзімір Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства.


2 Напрэенка Вікторыя Віктараўна, выпускнік 2022 г. Работа “Фразеалагізмы з кампанентам вочы ў мове Я. Купалы: семантычны і граматычны аспекты”. Навуковы кіраўнік Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт.


3 Ніцыеўская Катрын Вячаславаўна, выпускнік 2022 г. РаботаФеномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.


4 Пацягова Алена Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2022 г. РаботаПікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.


5 Таргонская Ганна Уладзіміраўна, выпускнік 2022 г. РаботаПаэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.


6 Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна, магістрант. РаботаДзеяслоўныя фразеалагізмы беларускай мовы: структура, семантыка, культура”. Навуковы кіраўнік Ляшчынская Вольга Аляксееўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы, прафесар.

Работы-пераможцы першага этапа конкурсу Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года адпавядаюць усім патрабаванням, у іх адлюстраваны актуальныя тэмы, у кожнай з работ прадстаўлена канцэптуальнае асэнсаванне праблемы; выпускнікі па абраных тэмах маюць публікацыі.

Усе работы будуць годна прадстаўляць філалагічны факультэт ГДУ імя Ф.Скарыны ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2022 года ў секцыі "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".


2011 XXIX Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates