Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16: запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

Філалагічны факультэт

запрашаюць

студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін

апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў

Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 16

Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі

Праблемнае поле артыкулаў:

  1. Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
  2. Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
  3. Мастацкая літаратура.
  4. Тэорыя і практыка перакладу.
  5. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
  6. Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
  7. Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
  8. Краязнаўства
  9. Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін

 

Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах.

Просім Вас да 25 мая 2023 года прадставіць звесткі аб аўтары, артыкул у раздрукаваным і электронным выглядзе (назва файла – прозвішча аўтара), звесткі аб праверцы на плагіят 

Патрабаванні да афармлення.

Інфармацыйны ліст

2011 Актуальныя праблемы філалогіі: выпуск 16: запрашаем апублікаваць вынікі даследаванняў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates