Адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства"

14 красавіка 2023 года адбылося адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

Форум маладых філолагаў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць у рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" .

Пленарнае пасяджэнне LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства" адбылося ў корпусе № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27.

Адкрыла канферэнцыю намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава, якая прывітала ўдзельнікаў канферэнцыі і расказала аб развіцці студэнцкай навукі на факультэце ў 2022, а таксама адзначыла навуковыя напрамкі, па якіх вядуць свае даследаванні студэнты-філолагі ў 2023 годзе.

Кацярына Львоўна пажадала ўсім студэнтам і магістрантам поспехаў і новых дасягненняў у філалагічных даследаваннях.  

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася дэкан філалагічнага факультэта к.ф.н. дацэнт Алена Мікалаеўна Палуян.

Творчага натхнення і паспяховых навуковых даследаванняў пажадалі студэнтам прафесар кафедры беларускай мовы доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч і загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры кандыдат філалагічных навук, дацэнт Іван Мікалаевіч Афанасьеў

На пасяджэнні вынікі сваіх навуковых даследаванняў прапанавалі:

 


Ефременко Анастасия Вячеславовна, студентка 3 курса, группа РФ-31. Научный руководитель – ст.преподаватель кафедры русского, общего и славянского языкознания Светлана Николаевна БойковаТема доклада «Происхождение и функции имен собственных в повести братьев Стругацких Трудно быть богом»


Алдакушкина Нина Владимировна, студентка 4 курса, группа РФ-41. Научный руководитель – к.ф.н., доцент, заведующий кафедрой русской и мировой литературы Иван Николаевич АфанасьевТема доклада «Народные варианты песни «Катюша»: особенности бытования».


Дзядкова Алеся Сяргееўна, магістрантка 1 курса навучання. Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Тэма даклада “Сінтаксічныя сродкі выяўленчай выразнасці ў паэтычным дыскурсе Н. Гілевіча


Арэшка Юлія Аляксандраўна, магістрант. Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Таццяна Адамаўна Фіцнер Тэма даклада  “Жанчына і праблема выбару: на прыкладзе твораў Э.Ажэшкі

У заключэнне намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуцы к.ф.н. дацэнт Кацярына Львоўна Хазанава пажадала ўсім удзельнікам канферэнцыі зацікаўленасці філалогіяй, любові да слова і літаратуры і запрасіла ўсіх, хто цікавіцца і аматараў філалогіі, удзельнічаць у секцыйных пасяджэннях, якія будуць праходзіць на філалагічным факультэце ў красавіку 2023 года.

 

IMG-20230414-123020

IMG-20230414-122559

 

IMG-20230414-122952

IMG-20230414-123001

IMG-20230414-123758

IMG-20230414-124013

 

IMG-20230414-124040

IMG-20230414-124044

IMG-20230414-124049

IMG-20230414-124329

IMG-20230414-131230

IMG-20230414-132312

IMG-20230414-132927

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2011 Адкрыцце LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates