Запрашаем апублікаваць вынікі навуковых даследаванняў

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

Філалагічны факультэт

запрашаюць

студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства, методыка выкладання філалагічных дысцыплін

апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у зборніку навуковых артыкулаў

“Актуальныя праблемы філалогіі.

Выпуск 17”

Традыцыйна ў зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі” ўключаюцца навуковыя публікацыі, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання праблем мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі

Праблемнае поле артыкулаў:

  1. Стылістыка. Лексікалогія. Словаўтварэнне.
  2. Дыялекталогія. Гісторыя мовы. Этымалогія.
  3. Мастацкая літаратура.
  4. Тэорыя і практыка перакладу.
  5. Этнаграфія. Гісторыя Усходняга Палесся.
  6. Этналінгвістыка. Традыцыйнае народнае мастацтва. Кнігадрукаванне.
  7. Народныя звычаі і абрады. Фальклор. Народная кніжна-літаратурная культура Усходняга Палесся.
  8. Краязнаўства
  9. Педагогіка і методыка выкладання філалагічных дысцыплін

 

Прымаюцца артыкулы на беларускай і рускай мовах да 25 мая 2024 года.

Разам з артыкулам прадстаўляецца скан праверка на плагіят. Макет зборніка правяраецца на плагіят у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Артыкулы, якія маюць менш за 70% унікальнасці, не публікуюцца.

Выданне зборніка “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 17” адбываецца за кошт сродкаў аўтараў. Прадугледжаны арганізацыйны ўнёсак за публікацыю.

 ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ

Пра зборнік “Актуальныя праблемы філалогіі. Выпуск 16"

2011 Запрашаем апублікаваць вынікі навуковых даследаванняў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates