XXXI Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу

 

У перыяд з 1 кастрычніка 2024 г. па 7 сакавіка 2025 г. праводзіцца XXХІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.

 

Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

 

У 2024 годзе XXXI Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праходзіць у два этапы.

На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаныя камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.

Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка".

Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаныя пераможцы першага этапа конкурсу.

Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2024 года конкурсу былі рэкамендаваны 4 работы:

1 Арэшка Юлія Аляксандраўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры 19 стагоддзя на прыкладзе творчасці Я.Баршчэўскага і Э.Ажэшкі”. 

Навуковы кіраўнік Фіцнер Таццяна Адамаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.

2 Дзядкова Алеся Сяргееўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Паэтычны дыскурс Ніла Гілевіча: моўныя сродкі стварэння выяўленчай выразнасці і слоўнай вобразнасці”.

Навуковы кіраўнік Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна,  доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы

3 Язерская Марыя Сяргееўна, выпускніца магістратуры 2024 г. Работа “Матыў трансцэндэнтальнага падарожжа ў беларускай прозе ХХ–ХХІ стагоддзяў”.

Навуковы кіраўнік  Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры.

4 Яфрэменка Анастасія Вячаславаўна, выпускніца 2024 г. Работа "Эволюция художественного мира прозы А. и Б. Стругацких (проблемно-тематический и жанрово-стилевой аспекты)". 

Навуковы кіраўнік  Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.


2011 XXXI Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ: вынікі 1 этапу. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates