XXХIІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў: вынікі другога этапу

У перыяд з 1 кастрычніка 2025 г. па 6 сакавіка 2026 г. праводзіцца XXХIІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў.

Конкурс праводзіццца ў мэтах актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.

У 2025 годзе XXXII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праходзіць у два этапы.

На першым, універсітэцкім, этапе конкурсу вылучаныя на студэнцкай навуковай канферэнцыі навуковыя працы былі разгледжаныя камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны.

Камісіяй філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф.Скарыны былі вызначаныя пераможцы першага этапа конкурсу.

Да ўдзелу ў другім этапе Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2025 года конкурсу былі рэкамендаваны 4 работы.

Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта выкананыя ў накірунку "Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка":

1 Марозава Аксана Яўгеньеўна, выпускніца магістратуры 2025 г. Работа «Рефлексы праславянского корня *čit- в русском языке».

Навуковы кіраўнік  Халяўка Алена Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства

2 Мальчыкава Таццяна Аляксандраўна, студэнтка 3 курса. Работа «Антитеза живое – мёртвое как принцип организации художественного мира А. Платонова “Котлован”».

Навуковы кіраўнік  Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.

3 Астапенка Варвара Віктораўна, выпускніца 2025 г. Работа «Песенная поэзия группы «Король и Шут» как культурный феномен».

Навуковы кіраўнік  Грачанікава Яўгенія Леанідаўна, старшы выкладчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры.

 Навуковая работа магістранткі філалагічнага факультэта выкананая ў накірунку "Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне".

Сцепчанка Віялета Аляксандраўна, магістрантка 2025 г. Работа "Выкарыстанне метаду нагляднасці і прыёмаў яго рэалізацыі на ўроках беларускай і англійскай моў".

Навуковы кіраўнік   Шведава Зоя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт  кафедры беларускай мовы

 

 

2011 XXХIІ Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў: вынікі другога этапу. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates