Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта

 16 красавіка 2026 года ў рамках LV універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта.

На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.

Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2025  публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.

Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ва ўніверсітэце.

Выстава сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта.

Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.

Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2025 года.

Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!

 

IMG-20260416-125250

IMG-20260416-125256

IMG-20260416-125300

IMG-20260416-125305

IMG-20260416-125310

IMG-20260416-125315

IMG-20260416-125317

IMG-20260416-125320

2011 Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates