Паважаныя калегі!

 Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у

Міжнародных навуковых чытаннях

“Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае

ў літаратуры”,

прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка

ІВАНА НАВУМЕНКІ.


Канферэнцыя адбудзецца 2 – 3 кастрычніка 2018 года ў г. Гомелі

Праграма мерапрыемства прадугледжвае пленарныя пасяджэнні, працу секцый, круглыя сталы, шырокую культурную праграму.

Рабочыя мовы канферэнцыі – усе славянскія мовы, англійская.

Работа канферэнцыі плануецца у наступных кірунках:

v Спадчына І. Навуменкі і сучасны літаратурны працэс

v Перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі

v Еўрапейская літаратура ў беларускай культурнай прасторы: праблема рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі

v Рэгіянальныя і этнічныя асаблівасці літаратуры і культуры

v Міждысцыплінарныя даследаванні ў кантэксце літаратуразнаўчай навуковай парадыгмы

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых работ “Спадчына І. Я. Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства”.

Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у навуковых чытаннях –

да 3 верасня 2018 года

 

 



Дни филологического факультета









Беларуска-расійскія сувязі



Моладзь як “будучыня нацыі” ва ўсе часы прадстаўляла асаблівую каштоўнасць для грамадства. Становішча моладзі ў грамадстве і ступень яе ўдзелу ў развіцці сацыяльнага асяроддзя залежыць як ад дзяржавы, так і ад уласнай актыўнай жыццёвай пазіцыі.

На сённяшні дзень дзяржавы дзвюх краін Расіі і Беларусі прапануюць сістэму мер, праграм з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі сацыяльнага, інтэлектуальнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу маладога пакалення. З аднаго боку, сучасная ўлада зацікаўлена ў развіцці “маладзёжнай сферы”, матывуючы маладое пакаленне на супрацоўніцтва ў развіцці грамадства. З другога, моладзь ажыццяўляе інавацыйную дзейнасць і ўносіць ўклад у творчы патэнцыял развіцця грамадства. Выкарыстоўваючы свае крэатыўныя здольнасці, думкі, прапановы, маладыя людзі ствараюць новыя арганізацыі, аб’яднанні і рухі. Менавіта гэтыя аспекты ўзаемадзеяння дзяржавы і моладзі былі абмеркаваны ўдзельнікамі III Міжнароднай канферэнцыі суайчыннікаў «О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей», якая праходзіла 27-28 сакавіка ў Доме Масквы (Мінск) і была прымеркаваная да 2 красавіка – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі філалагічнага факультэта асістэнт кафедры беларускай літаратуры Бажок Ірына Аляксандраўна і асістэнт кафедры беларускай мовы Чарнышова Анастасія Міхайлаўна.

Адкрыў канферэнцыю Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў. Ганаровымі гасцямі таксама сталі: Цімафеева В.Л. - член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, Тураў А.В. - член камітэта па справах СНД, Еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ГД РФ, Сягоднік А.І. - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Якубовіч Т.Р. - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Герашчанка А.Я. – старшыня Каардынацыйнага савета кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў пры Пасольстве РФ у РБ, Еўко В.А. – начальнік упраўлення па працы з суайчыннікамі, маладзёжнаму і рэгіянальнаму супрацоўніцтву Рассупрацоўніцтва, Іваноў Д. В. – начальнік аддзела міжнароднай дзейнасці Федэральнага агенцтва па справах моладзі.

На пленарным пасяджэнні абмеркавалі ўклад моладзі ва ўмацаванне расійска-беларускага гуманітарнага супрацоўніцтва. Удзельнікі канферэнцыі агучвалі шматлікія ініцыятывы па ўмацаванні ўзаемадзеяння пры рэалізацыі маладзёжных расійска-беларускіх праектаў, выказваліся за інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва моладзі ў галіне навукі, адукацыі і культуры.

У рамках секцыйнай праграмы былі закрануты пытанні ўмацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе ўключэння ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці. Так, асобныя секцыі канферэнцыі былі прысвечаны супрацоўніцтву моладзі ў галіне навукі, адукацыі і культуры, ролі СМІ і інфармацыйных тэхналогій у маладзёжным супрацоўніцтве, а таксама развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва.

Подробнее: Беларуска-расійскія сувязі

14-я Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”



         24 сакавіка2018 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 14-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”, на якой свае навуковыя работы прадстаўлялі вучні школ і гімназій Гомеля і вобласці. 

         Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе экспертнай камісіі трох секцый канферэнцыі: секцыя “Спадчына” – к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт З.У. Шведава, к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры М.У. Аммон, асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок; секцыя “Родная старонка” – к. філал. н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка і Н.А. Багамольнікава; секцыя “Искусство слова” – к. філал. н., дацэнты кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства І.Г. Гоманава і Н.І. Лапіцкая, к. філал. н., дацэнты кафедры рускай і сусветнай літаратуры Н.П. Капшай і А.Ф. Бярозка. Выступленні многіх вучняў, а гэта былі вучні ад 5 да 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ.

         Папярэдне для ўдзелу ў канферэнцыі выкладчыкамі факультэта былі прачытаны ўсе прадстаўленыя вучэбна-даследчыя работы вучняў школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці, з якіх адабраны тыя, што адпавядаюць патрабаванням, ці лепшыя.

                                                                                            Інфармацыю падрыхтавала З.У. Шведава.







Дзень адчыненых дзвярэй-2018



17 сакавіка 2018 года ў нашым універсітэце праводзіўся “Дзень адчыненых дзвярэй”. Перад пачаткам сустрэчы былі арганізаваны студэнцкія інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх кожны факультэт прадстаўляў сябе. Філалагічны факультэт прадстаўлялі студэнты 1-2 курса – Шарнікава Анастасія і Заўтрыкава Паліна (РФ-21), Кавалёў Антон (БФ-11), апранутыя ў беларускія і кітайскія народныя касцюмы, якія зацікавілі абітурыентаў правядзеннем інтэрактыўнай віктарыны з прызамі і магчымасцю авалодаць стараславянскім пісьмом.

У рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі слухачы падрыхтоўчага аддзялення ГДУ імя Ф. Скарыны і вучні з розных школ і гімназій Гомеля і вобласці і нават суседніх абласцей: ДУА “Сярэдня школа №5 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа №28 г. Гомеля імя Э.В. Сярогіна”, ДУА “Сярэдня школа №42 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія №46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля”, ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія”, ДУА “Бабіцкі дзяцячы сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Светлагорска”, ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Светлагорска”, ДУА “Гімназія г.п. Карма”, ДУА “Гімназія г. Мазыра імя Я. Купалы”, некаторыя вучні прыехалі з настаўнікамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў. Цікавую і змястоўную прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Мельнікавай Аліны (РФ-31) і Малашкова Мікіты (РФ-21).

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кабінетах і музеях факультэта, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі звесткамі аб жыцці і дзейнасці факультэта.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры Н.П. Капшай сустрэла вучняў у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, зацікавіла іх расказам аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай        вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, і заклікала збіраць, запісваць успаміны сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.

Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі прафесар В. С. Новак пазнаёміла вучняў з вывучэннем гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблем узаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, расказала аб удзеле членаў кафедры і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны.

Дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гоманава І.Г. зацікавіла абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказала пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!

Подробнее: Дзень адчыненых дзвярэй-2018

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates