“Полацкія чытанні – 2017”


Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі д.ф.н., прафесар  В.С. Новак прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Полацкія чытанні – 2017”, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, дзе выступіла з дакладам “Фальклорна-міфалагічная спадчына Полаччыны (паводле матэрыялаў палявой экспедыцыі 2017 года)” на секцыі “Гісторыя, культура, мова і літаратура ў сістэме нацыянальных духоўных каштоўнасцей Полаччыны”.

 Падчас выступлення В.С. Новак прыводзіла цікавыя прыклады з фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Гомельшчыны для параўнання з абрадамі і звычаямі Полацкай зямлі.

 

 

Полацкія святыні



Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр і Сафійскі сабор, якія справядліва называюць цэнтрамі духоўнага жыцця Полацка, давялося наведаць студэнтам гр. БФ-11 і выкладчыкам Новак В.С., Кастрыцы А.А. Наведвальнікаў гэтых святынь яшчэ доўга не пакідалі душэўная цеплыня, эстэтычная напоўненасць, узнёслы настрой  і яскравыя ўражанні.

 

Музей ткацтва ў Полацку



Полацкі музей ткацтва гасцінна расчыніў свае дзверы для студэнтаў- філолагаў і выкладчыкаў Новак В.С., Кастрыцы А.А. Экскурсавод распавёў чытачам традыцыйную культуру нашых продкаў і гісторыю ткацтва на Беларусі, пра самабытныя побытавыя рэчы і прыгожую беларускую вопратку, а таксама пра нялёгкую працу, якая запаўняла кожны дзень беларуса-гаспадара.




Знаёмства з універсітэтам



14 верасня у рамках факультатыўнага курса “Універсітэтазнаўства” студэнты групы БФ-11 разам з выкладчыкам Панковай Н.М. наведалі агульнаўніверсітэцкі музей-лабараторыю Францыска Скарыны. Студэнты-філолагі даведаліся пра гісторыю стварэння і асноўныя этапы развіцця ГДУ імя Ф. Скарыны”, жыццёвы шлях першадрукара, азнаёміліся з экспанатамі музея. Асаблівыя ўражанні яны атрымалі ад экспазіцыі, прысвечанай пасляваеннай гісторыі ўніверсітэта.

Подробнее: Знаёмства з універсітэтам

Вандроўкі па Полацку

Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе будзе адзначацца ў славутым Полацку, што, дарэчы, даволі сімвалічна: менавіта тут нарадзіўся Францыск Скарына, славуты асветнік і  першадрукар, дзякуючы якому беларусы ўжо 500 год маюць кнігадрукаванне. Напярэдадні ўрачыстых святкаванняў адзін з прыгажэйшых гарадоў Беларусі наведалі студэнты-філолагі гр. БФ-11 разам з выкладчыкамі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Новак В.С. і Кастрыцай А.А. Падчас свайго невялікага падарожжа яны ўбачылі Чырвоны мост праз раку Палата і Барысаў камень, помнікі Францыску Скарыну, Ефрасінні Полацкай, Усяславу Чарадзею і нават літары “Ў”, завіталі ў гасцінны дворык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведалі Музей беларускага кнігадрукавання.


 

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates