Cустрэча з Мікалаем Іванавічам Чаргінцом.




30 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з пісьменнікам, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1, 2 і 3 склікання, кандыдатам юрыдычных навук, старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Іванавічам Чаргінцом.

У рамкаха сустрэчы была арганізавана выстава вучэбна-метадычнай, навукова-метадычнай і навукова-папулярнай літаратуры, выдадзенай выкладчыкамі філалагічнага факультэта.

М.І. Чаргінец наведаў навукова-асветніцкі цэнтр “Патрыётыка” пры кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дзе пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Мельнікава А.М. правяла для Мікалая Іванавіча экскурсію па літаратурным музеі “Alma mater”. Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства прафесар Коваль У.І. пазнаёміў госця з дзейнасцю Навукова-метадычнага цэнтра русістыкі і Кабінета Канфуцыя. Завяршыўся візіт на факультэт наведваннем Скарынаўскага кабінета.

На памяць аб сустрэчы М.І. Чаргінец падарыў дэкану факультэта сваю кнігу з аўтографам.

 А. Палуян

 












2011 Cустрэча з Мікалаем Іванавічам Чаргінцом.. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates