Выкладчыкі і студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны ў праграме “Добры вечар, Гомель”



27 снежня 2017 года загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Станіславаўна Новак і дацэнт кафедры, кандыдат філалагічных навук Алена Аляксандраўна  Кастрыца разам са студэнтамі філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф.Скарыны прынялі ўдзел у праграме “Добры вечар, Гомель”, прысвечанай калядна-навагоднім святкаванням. Выкладчыкі кафедры з вядучай Аленай Трацэнка пазнаёмілі гледачоў з адметнымі зімовымі абрадамі і звычаямі беларусаў і звязанымі з імі народнымі вераваннямі. Прагучала цікавая інфармацыя аб тым, як калядавалі ў мінулым, як варылі куццю і варажылі, якіх прыкмет і павер’яў, забарон і прадпісанняў прытрымліваліся ў гэтыя святыя калядныя вечары. Атрыманыя падчас перадачы электронныя пісьмовыя паведамленні і тэлефонныя званкі гледачоў пераканалі ў тым, наколькі важнай з’яўляецца памяць пра духоўную спадчыну  нашых продкаў, а іх мудрыя парады не губляюць актуальнасці і сёння.

Яніна Гулевіч

 





2011 Выкладчыкі і студэнты ГДУ імя Ф.Скарыны ў праграме “Добры вечар, Гомель”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates