Нашы госці
16 лютага на філалагічны факультэт завіталі вучні 7-ых класаў ДУА “Гімназія №14г. Гомеля”.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры прафесар І.Ф. Штэйнер правёў для іх экскурсію па літаратурным музеі “Альма матар”, расказаў пра пісьменнікаў, журналістаў, бардаў, тэлевядучых, якія вучыліся на філалагічным факультэце нашай установы.
Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства прафесар У.І. Коваль гасцінна сустрэў гімназістаў у аўдыторыі 2-23, дзе праходзяць заняткі па кітайскай мове і культуры. Вучні пазнаёміліся са студэнтамі з Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў, якія прыехалі вывучаць рускую філалогію, павіншавалі іх з Новым годам па кітайскім календары і на кітайскай мове.
А завяршылася экскурсія ў Скарынаўскім кабінеце, дзе дэкан факультэта А.М. Палуян расказала пра спецыяльнасці факультэта, уступныя іспыты, магчымасці будучага працаўладкавання.