Дзень адчыненых дзвярэй-2018
17 сакавіка 2018 года ў нашым універсітэце праводзіўся “Дзень адчыненых дзвярэй”. Перад пачаткам сустрэчы былі арганізаваны студэнцкія інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх кожны факультэт прадстаўляў сябе. Філалагічны факультэт прадстаўлялі студэнты 1-2 курса – Шарнікава Анастасія і Заўтрыкава Паліна (РФ-21), Кавалёў Антон (БФ-11), апранутыя ў беларускія і кітайскія народныя касцюмы, якія зацікавілі абітурыентаў правядзеннем інтэрактыўнай віктарыны з прызамі і магчымасцю авалодаць стараславянскім пісьмом.
У рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі слухачы падрыхтоўчага аддзялення ГДУ імя Ф. Скарыны і вучні з розных школ і гімназій Гомеля і вобласці і нават суседніх абласцей: ДУА “Сярэдня школа №5 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа №28 г. Гомеля імя Э.В. Сярогіна”, ДУА “Сярэдня школа №42 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія №46 г. Гомеля імя Блеза Паскаля”, ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія”, ДУА “Бабіцкі дзяцячы сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Светлагорска”, ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Светлагорска”, ДУА “Гімназія г.п. Карма”, ДУА “Гімназія г. Мазыра імя Я. Купалы”, некаторыя вучні прыехалі з настаўнікамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.А. Кастрыца, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў. Цікавую і змястоўную прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Мельнікавай Аліны (РФ-31) і Малашкова Мікіты (РФ-21).
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і музеях факультэта, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі звесткамі аб жыцці і дзейнасці факультэта.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Дацэнт кафедры рускай і сусветнай літаратуры Н.П. Капшай сустрэла вучняў у літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, зацікавіла іх расказам аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, і заклікала збіраць, запісваць успаміны сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.
Загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі прафесар В. С. Новак пазнаёміла вучняў з вывучэннем гісторыі культуры Гомельшчыны і ўкладу ўраджэнцаў Гомельшчыны ў развіццё айчыннай і сусветнай навукі, рэгіянальна-лакальнае даследаванне фальклору Гомельшчыны, Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа, праблем узаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, расказала аб удзеле членаў кафедры і студэнтаў у мерапрыемствах, прысвечаных вывучэнню народнай спадчыны.
Дацэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гоманава І.Г. зацікавіла абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказала пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!