14-я Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”



         24 сакавіка2018 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 14-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”, на якой свае навуковыя работы прадстаўлялі вучні школ і гімназій Гомеля і вобласці. 

         Выкладчыкі філалагічнага факультэта працавалі ў складзе экспертнай камісіі трох секцый канферэнцыі: секцыя “Спадчына” – к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай мовы, дацэнт З.У. Шведава, к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры М.У. Аммон, асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок; секцыя “Родная старонка” – к. філал. н., дацэнты кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка і Н.А. Багамольнікава; секцыя “Искусство слова” – к. філал. н., дацэнты кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства І.Г. Гоманава і Н.І. Лапіцкая, к. філал. н., дацэнты кафедры рускай і сусветнай літаратуры Н.П. Капшай і А.Ф. Бярозка. Выступленні многіх вучняў, а гэта былі вучні ад 5 да 11 класаў, уразілі крэатыўнасцю мыслення, глыбінёй ведаў, неардынарнасцю падыходаў да вырашэння праблемы, а таксама арыгінальнасцю прадстаўлення сваіх работ.

         Папярэдне для ўдзелу ў канферэнцыі выкладчыкамі факультэта былі прачытаны ўсе прадстаўленыя вучэбна-даследчыя работы вучняў школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці, з якіх адабраны тыя, што адпавядаюць патрабаванням, ці лепшыя.

                                                                                            Інфармацыю падрыхтавала З.У. Шведава.







2011 14-я Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates