Беларуска-расійскія сувязі



Моладзь як “будучыня нацыі” ва ўсе часы прадстаўляла асаблівую каштоўнасць для грамадства. Становішча моладзі ў грамадстве і ступень яе ўдзелу ў развіцці сацыяльнага асяроддзя залежыць як ад дзяржавы, так і ад уласнай актыўнай жыццёвай пазіцыі.

На сённяшні дзень дзяржавы дзвюх краін Расіі і Беларусі прапануюць сістэму мер, праграм з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі сацыяльнага, інтэлектуальнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу маладога пакалення. З аднаго боку, сучасная ўлада зацікаўлена ў развіцці “маладзёжнай сферы”, матывуючы маладое пакаленне на супрацоўніцтва ў развіцці грамадства. З другога, моладзь ажыццяўляе інавацыйную дзейнасць і ўносіць ўклад у творчы патэнцыял развіцця грамадства. Выкарыстоўваючы свае крэатыўныя здольнасці, думкі, прапановы, маладыя людзі ствараюць новыя арганізацыі, аб’яднанні і рухі. Менавіта гэтыя аспекты ўзаемадзеяння дзяржавы і моладзі былі абмеркаваны ўдзельнікамі III Міжнароднай канферэнцыі суайчыннікаў «О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей», якая праходзіла 27-28 сакавіка ў Доме Масквы (Мінск) і была прымеркаваная да 2 красавіка – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі філалагічнага факультэта асістэнт кафедры беларускай літаратуры Бажок Ірына Аляксандраўна і асістэнт кафедры беларускай мовы Чарнышова Анастасія Міхайлаўна.

Адкрыў канферэнцыю Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў. Ганаровымі гасцямі таксама сталі: Цімафеева В.Л. - член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, Тураў А.В. - член камітэта па справах СНД, Еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ГД РФ, Сягоднік А.І. - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Якубовіч Т.Р. - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Герашчанка А.Я. – старшыня Каардынацыйнага савета кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў пры Пасольстве РФ у РБ, Еўко В.А. – начальнік упраўлення па працы з суайчыннікамі, маладзёжнаму і рэгіянальнаму супрацоўніцтву Рассупрацоўніцтва, Іваноў Д. В. – начальнік аддзела міжнароднай дзейнасці Федэральнага агенцтва па справах моладзі.

На пленарным пасяджэнні абмеркавалі ўклад моладзі ва ўмацаванне расійска-беларускага гуманітарнага супрацоўніцтва. Удзельнікі канферэнцыі агучвалі шматлікія ініцыятывы па ўмацаванні ўзаемадзеяння пры рэалізацыі маладзёжных расійска-беларускіх праектаў, выказваліся за інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва моладзі ў галіне навукі, адукацыі і культуры.

У рамках секцыйнай праграмы былі закрануты пытанні ўмацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе ўключэння ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці. Так, асобныя секцыі канферэнцыі былі прысвечаны супрацоўніцтву моладзі ў галіне навукі, адукацыі і культуры, ролі СМІ і інфармацыйных тэхналогій у маладзёжным супрацоўніцтве, а таксама развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва.

 

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Каардынацыйны Савет кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў у Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Па выніках канферэнцыі былі падведзены вынікі і намечаны шляхі далейшага супрацоўніцтва моладзі ў рамках Саюзнай дзяржавы.











2011 Беларуска-расійскія сувязі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates