ВІНШУЕМ!
18 мая 2018 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў ХХIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і магістрантаў 2017 года, па выніках якога работа выпускніцы філалагічнага факультэта 2017 года Бандурынай Крысціны Мікалаеўны "Антрапалагічны вектар сучаснай беларускай прозы" была прызнана лепшай у краіне, а яе аўтар ганаравана званнем абсалютнага пераможцы. Віншуем Крысціну і яе навуковага кіраўніка - к.ф.н., дацэнта Мельнікаву А. М.!
Трэба адзначыць плённую працу нашых выкладчыкаў з адоранымі студэнтамі і падкрэсліць, што за апошнія 10 гадоў (з 2007 па 2017 год) гэта ўжо адзінаццаты лаўрэат згаданага вышэй конкурсу на нашым факультэце.