Конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі-2018
22.05.2018 дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. арганізаваны і праведзены конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі сярод студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (к.1, аўд. 2-12). Студэнты вельмі творча падышлі да дадзенага мерапрыемства, падрыхтаваўшы цікавыя камп’ютарныя прэзентацыі і відэафільмы. Прэзентацыі былі крэатыўнымі, займальнымі, і кожная нечым уразіла. У сваіх выступленнях студэнты зазначылі, што праца настаўніка вельмі складаная і патрабуе грунтоўнай прафесійнай падрыхтоўкі, і выказалі ўпэўненасць, што правільна выбралі будучую прафесію. Пазітыўныя эмоцыі і станоўчыя ўражанні перапаўнялі будучых настаўнікаў. Пераможцамі сталі студэнты групы ДУА “СШ №22 г. Гомеля” (Дакукін А., Адаменка Г., Бярдычавец Л., Курзова К.) са сваёй прэзентацыяй педпрактыкі, якая выдзелілася крэатыўнасцю, гумарам і займальным падборам выказванняў вучняў і настаўнікаў. Асобна была ўзнагароджана Плахатнюк Ганна за цудоўны відэаролік аб ролі настаўніка ў жыцці чалавека.
ПЕДАГАГІЧНАЯ ПРАКТЫКА студэнтаў 4 курса ў школе № 22 г. Гомеля