Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце
29 верасня 2018 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі выпускнікі і школьнікі з розных школ, гімназій і коледжа Гомеля і вобласці, і нават суседніх абласцей: ДУА “Гімназія № 3 г. Бабруйска”, ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа”, ДУА “Сярэдня школа № 2 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 4 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 9 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 15 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 19 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 37 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 40 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 49 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдня школа № 2 г. Ельска”, некаторыя вучні прыехалі з настаўнікамі і бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, д.ф.н. прафесар У.І. Коваль. Цікавую і змястоўную прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Кароль Кацярыны (РФ-21) і Малашкова Мікіты (РФ-31).
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і музеях факультэта, дзе яны пазнаёміліся з цікавымі звесткамі аб жыцці і дзейнасці факультэта.
Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства, д.ф.н. прафесар У.І. Коваль зацікавіў абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказаў пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.
Дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. дац. А. М. Мельнікава правяла экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!