“Універсітэцкія суботы”-2018
10 лістапада 2018 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 10 вучняў са школ г. Гомеля (№ 38, 58). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі кабінеты і музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучняў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
З цікавай прэзентацыяй факультэта выступіла ініцыятыўная група студэнтаў групы БФ-21 у складзе Арэшка Юлт і Язерскай Марыі.
Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі.