Сход для бацькоў студэнтаў-першакурснікаў
10 лістапада 2018 года на філалагічным факультэце адбыўся сход для бацькоў студэнтаў-першакурснікаў, на якім выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Н.П. Цімашэнка і куратары груп БФ-11 і РФ-11 Н.М. Панкова і А.І. Халяўка. А.М. Палуян расказала бацькам пра асаблівасці арганізацыі вучэбнай і выхаваўчай работы на філалагічным факультэце, пра перспектывы навучання на выбраных студэнтамі спецыяльнасцях, пра магчымасць атрымання другой вышэйшай адукацыі, пра дадатковыя курсы кітайскай мовы, пра магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры, пра сацыяльную падтрымку нашых студэнтаў. Намеснік дэкана Н.П. Цімашэнка пазнаёміла бацькоў з навучальным працэсам у першым і другім семестрах, расказала пра асаблівасці праходжання вытворчых практык на філалагічным факультэце. Затым на ўсе пытанні бацькоў адказалі куратары вышэйадзначаных груп. Акрамя таго, загадчык кафедры беларускай літаратуры прафесар І.Ф. Штэйнер правёў для бацькоў нашых студэнтаў цікавую эксурсію па літаратурным музеі “ALMA MATER”.