Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!

Да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў. 20 лютага студэнты 3 курса біялагічнага факультэта спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” напісалі на беларускай мове дыктоўку. Вышэйшую адзнаку атрымаў Балаболаў Цімур, які не дапусціў ні адной памылкі. Дзевяць балаў у Католікавай Таццяны, Паповіч Аліны і Радзілавец Марыі. Віншуем пераможцаў!

А.М. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 

 

2011 Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова!. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates