Унікальны слоўнік прэзентавалі ў ГДУ

Доктар філасофіі, кандыдат філалагічных навук, беларускі і чэшскі славіст Іна Каліта правяла адкрытую лекцыю на філалагічным факультэце ГДУ імя Францыска Скарыны. У якасці запрошанага лектара Іну Уладзіміраўну ўжо добра ведаюць ва ўніверсітэтах Расіі і Германіі. Цяперашняя ж сустрэча арганізаваная ў рамках Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім універсітэтам і ўніверсітэтам імя Яна Эвангелісты Пуркіне ў Чэхіі, які і прадстаўляе навукоўца.

Адзін асобнік слоўніка будзе цяпер захоўвацца ў дэканаце філалагічнага факультэта, яшчэ адзін – перададуць Гомельскай бібліятэцы. Дарэчы, на вокладцы маецца пазнака 18 плюс, таму што ў выданні ёсць зніжаныя фразеалагічныя адзінкі, размоўныя фразеалагізмы і нават выразы, якія дагэтуль ня былі зафіксаваныя ў слоўніках. Як сцвярджае аўтар, слоўнік будзе цікавы ня толькі навуковым супрацоўнікам, але і простым носьбітам беларускай, альбо чэшскай мовы.

Смотреть сюжет

 


2011 Унікальны слоўнік прэзентавалі ў ГДУ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates